Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Song of Solomon 3

:
Belarusian - БББ
1 «На ложку маім уначы я шукала таго, якога кахае душа мая; шукала яго і не знайшла.
2 “Устану і буду кружляць па горадзе, па вуліцах і па плошчах. Буду шукаць таго, якога кахае душа мая”. Шукала яго і не знайшла.
3 Спаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць горад. “Ці ня бачылі вы таго, якога кахае душа мая?”
4 Заледзь мінула іх, спаткала таго, якога кахае душа мая, схапіла яго і не пушчу, аж пакуль не завяду яго ў дом маці маёй, у пакой той, якая нарадзіла мяне».
5 «Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, на сарны і на лані палявыя, не будзіце, не падымайце зо сну каханай, пакуль сама не захоча».
6 «Хто яна, якая выходзіць з пустыні як слупы дыму, духмяная мірам і кадзілам, і ўсякімі водарамі, [што прывозяць] гандляры.
7 Вось ложак Салямона. Шэсьцьдзесят волатаў вакол яго, з волатаў Ізраіля.
8 Усе яны трымаюць мячы, спраўныя ў вайне, кожны мае меч пры боку сваім супраць страхаў начных.
9 Драгі зрабіў для сябе валадар Салямон з дрэва Лібанскага;
10 слупкі іхнія зрабіў са срэбра, прыслон з золата, сядзеньне ягонае з пурпуру. Сярэдзіна іхняя выслана каханьнем дачок Ерусалімскіх».
11 «Выйдзіце і паглядзіце, дочкі Сыёну, на валадара Салямона ў кароне, якой укаранавала яго маці ягоная ў дзень заручынаў ягоных, у дзень радасьці сэрца ягонага».